Тэатральная пастаноўка ў садзе Гётэ.

Нягледзячы на летнія канікулы ў двары маладзечанскай гімназіі №10 было шмат дзяцей, бацькоў і настаўнікаў. Сёння, 27 чэрвеня, тут урачыста адкрылі сад Гётэ.

Усе кветкі ў садзе перанасныя. Халодным надвор’ем расліны перанясуць у гімназію.
На адкрыцці сада гучала жывая музыка.

«Сад Гётэ» – рэалізацыя сумеснага праекта гімназіі №10 і інстытута Гётэ ў Мінску, з якім гімназія супрацоўнічае не адзін год.

Сад – гэта зялёны клас пад адкрытым небам. Мяркуюць, яго будуць выкарыстоўваць для падрыхтоўкі да алімпіяд і экзаменаў па нямецкай мове. Добрым надвор’ем тут змогуць праводзіць урокі замежнай мовы.

Таксама вучні з настаўнікамі будуць ставіць тут п’есы, распрацаваныя сумесна з інстытутам Гётэ.

А яшчэ ў садзе ёсць шамхматны стол.

Вядучыя.
Цвецік-сяміцвецік і жаданні.

Падчас халоднага надвор’я сад будуць прыбіраць у гімназію. Усе клумбы, лаўкі і сталы і сцэна перасоўныя. Такім чынам, на халодныя месяцы ў гімназіі будзе з’яўляцца зімовы сад.

Мэбля тут экалагічная. Сталы і лаўкі ў садзе зробленыя з другасных матэрыялаў.

Былы дырэктар Барыс Вайцяхоўскі і сённяшні дырэктар Таццяна Камкова адчынілі сад Гётэ.
Дэманструюць незвычайную расліну гінка білоба.

Да танцавальнага флэшмоба далучыліся вучні, настаўнікі і бацькі.

– Сёння для нашай гімназіі – гістарычны дзень, – адзначыла дырэктар Таццяна Камкова. – У незвычайнай абстаноўцы і незвычайным фармаце мы адчыняем сад Гётэ. Стварэнне гэтай пляцоўкі стала магчымым, дзякуючы перамозе нашай гімназіі ў конкурсе, арганізаваным інстытутам Гётэ.

Працавала пляцоўка, дзе можна было маляваць каляровай крэйдай.

Былы дырэктар гімназіі, а сёння настаўнік нямецкай мовы Барыс Вайцяхоўскі павіншаваў педагогаў, вучняў і бацькоў па-беларуску і па-нямецку.

Удзельнікаў частавалі кампотам і ласункамі.
Хлопчыкі пачалі апрабоўваць шахматны стол у новым садзе.

Барыс Уладзіміравіч кіраваў гімназіяй 26 гадоў. Менавіта ён пачынаў супрацоўніцтва з інстытутам Гётэ і нямецкай гімназіяй у горадзе Эслінгіне.

– Я вельмі цешуся, што ў свой час гімназія пасябравала з інстытутам Гётэ. З аднаго боку – гэта вялікі клопат, праца і адказнасць, з другога – плён, – распавёў карэспандэнту Барыс Вайцяхоўскі. – Ад 2011 года гімназія ўдзельнічае ў міжнародным праекце «Школы-партнёры будучыні».

З інстытутам Гётэ ў нас падпісаны дагавор, паводле якога вучні гімназіі могуць там здаваць экзамен на сертыфікат на веданне нямецкай мовы.

Дзякуючы такім міжнародным зносінам, вучні з Маладзечна могуць адпачываць і вучыцца ў Германіі. А гэта станоўча адбіваецца на веданні мовы.

Вучні дзясятай гімназіі – заўсёдныя пераможцы абласных і рэспубліканскіх алімпіяд па нямецкай мове.

На пляцоўцы, што зладзіла зала замежных моў раённай бібліятэкі.

… Калі хочаце паглядзець на незвычайнае дрэва – гінка білоба – завітайце ў дзясятую гімназію. Гінка білоба – дрэва-выкапень. А яшчэ яго называюць дрэвам Гётэ.

Некалі паэт напісаў сваёй каханай пісьмо і прыклаў да яго два лісточкі гэтай расліны.

Фота аўтара.

• Текст доступен на языке: Русский