Мяркуюць, гэтая жанчына ведае нешта пра кашалёк. Фота забяспечанае Маладзечанским РАУС.

Міліцыя Маладзечна шукае жанчыну, якая можа ведаць важную інфармацыю пра крадзяж кашалька.

16 красавіка ў аператыўна-дзяжурную службу Маладзечанскага РАУС 25-гадовая дзяўчына паведаміла, што ў яе знік кашалёк. Па словах заяўніцы, яго маглі выкрасці ў цырульні, дзе яна правяла першую палову дня.

У кашальку было 130 рублёў. Неўзабаве кашалёк з астатнімі 20 рублямі знайшлі  наведнікі аптэкі №180 па вуліцы  Скарыны.

Ёсць падставы меркаваць, што па гэтым факце важнай інфармацыяй можа валодаць жанчына на фота.

Калі вы ведаеце нешта пра гэтую жанчыну, Маладзечанскі РАУС просіць звярнуцца ў міліцыю па адрас: Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23 альбо па тэлефонах 8 (033) 334-10-64, 77-16-56 або 102.

Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

• Текст доступен на языке: Русский