Кадр з фільма.

Паказ адбудзецца 30 чэрвеня ў 19.00 па адрасе: Чыстая, 26.

Фільм знялі адмыслова да дзесяцігодздзя кампаніі супраць смяротнага пакарання, кажуць арганізатары.

У аснове фільма – гісторыя чалавека, расстралянага за чужую віну. Гэта праваабарончае расследванне, якое пачалося восенню 1998 года і завяршылася ў нашыя дні.

Да прагляду і дыскусіі запрашаюць усіх, каго цікавіць дадзеная тэма.

Запрошаныя госці: Андрэй Палуда, каарадынатар каманіі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» і Паліна Сцепаненка (Качаткова), пісьменніца, актывістка кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання».

Уваход вольны.