Фота a41.ru.

Сёння, 28 чэрвеня, Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Сеў у машыну – прышпілі рэмень!».

Яго правядуць з мэтай прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў, недапушчэння фактаў парушэнняў правілаў перавозкі пасажыраў, у тым лікуі непаўналетніх. Таксама будуць папулярызаваць выкарыстанне рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымлівальных прылад дарожнага руху пад дэвізам: «Сеў у машыну – прышпілі рэмень!».

Паводле даследаванняў, для людзей, выкінутых з аўтамабіля падчас ДТЗ верагоднасць загінуць у дзясяткі разоў больш, чым для тых, якія засталіся ў машыне.

Статыстыка ДТЗ паказвае, што 80% кіроўцаў і пасажыраў, якія карысталіся рамянём бяспекі, патрапіўшы ў ДТЗ, не атрымалі ніякіх раненняў.

Навукоўцы вышэйшага інстытута аховы здароўя Італіі даказалі, што прымяненне рамянёў бяспекі ў 21 краіне спрыяла скарачэнню колькасці ДТЗ з цяжкімі траўмамі і смяротным зыходам на 60-80%, а з менш цяжкімі – на 40-60%.

Французскія спецыялісты ў галіне пасіўнай бяспекі аўтамабіля ўстанавілі, што пры франтальным сутыкненні рамяні бяспекі ў дзевяць разоў зніжаюць верагоднасць атрымання цяжкіх або смяротных раненняў галавы ў пасажыраў на пярэдніх сядзеннях.

Фірмы-вытворцы аўтамабіляў, абсталяваных падушкамі бяспекі, сцвярджаюць, што названыя прылады эфектыўныя толькі пры выкарыстанні кіроўцамі і пасажырамі рамянёў бяспекі.

Многія кіроўцы аўтатранспарту скардзяцца на тое, што прышпіліўшыся, за рулём адчуваюць сябе некамфортна. І гэта замінае ім кіраваць аўтамабілем. Але ёсць і тыя, якія наадварот, не прышпіліўшыся, адчуваюць дыскамфорт і неабароненасць.

Людзі, якія задумваюцца аб сваёй бяспецы, пачынаюць няўхільна выконваць патрабаванні Правіл дарожнага руху. І калі гэта ўваходзіць у норму, іх дзеянні даходзяць да аўтаматызму. Часам не прышпілены кіроўца, патрапіўшы нават у нязначнае ДТЗ, дзе ў аўтамабіля няма сур’ёзных пашкоджанняў, атрымлівае траўмы, несумяшчальныя з жыццём, ці застаецца інвалідам.

Ад пачатку года на тэрыторыі Мінскай вобласці адбылося дзесяць ДТЗ з удзелам дзяцей-пасажыраў, у якіх 15 дзяцей атрымалі траўмы.

У васьмі здарэннях пацярпелыя дзеці не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, а малалетнія пасажыры былі ў салоне аўтамабіля без спецыяльных аўтакрэслаў.

У астатніх ДТЗ малалетнія пасажыры знаходзіліся ў аўтакрэслах, а старэйшыя – былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, дзякуючы чаму ўдалося пазбегнуць сур’ёзных наступстваў.

Нагадаем, згодна з пунктам178 ПДР «Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:

– дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, – ва ўзросце да пяці гадоў;

– дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустар, спецыяльныя падушкі для сядзення, дадатковыя сядзенні), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй аўтамабіля – ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.

Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання названых у прылад, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.

Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымлівальных прылад, адпаведных вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лабавога шкла машыны, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны.

Дапускаецца выкарыстанне не толькі дзіцячых крэслаў, але і іншых прылад, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай штатных рамянёў бяспекі.

У рамках Дня бяспекі супрацоўнікі ДАІ звяртаюць увагу, ці прышпіленыя рамянямі пасажыры і кіроўцы. Нагадаем, што за дадзенае парушэнне згодна з часткай 4 артыкула 18.12КоАП кіроўца можа атрымаць штраф да 25, 50 рубля або папярэджанне.

За парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч.5 ст.18.14 КаАП кіроўцу таксама чакае папярэджанне  або штраф да 102 рублёў.

Паважаныя кіроўцы! Паклапаціцеся загадзя пра сваіх пасажыраў. Перавозьце дзяцей толькі ў спецыяльных утрымлівальных прыладах. Прасачыце за тым, каб усе пасажыры былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Не забывайце самі прышпільвацца.

Памятаеце, гэта дапаможа захаваць сабе і іншым жыццё і здароўе!

• Текст доступен на языке: Русский