Удзельнікі акцыі Крысціна Сінкевіч і Ян Гацкі. Фота аўтара.

«Здай батарэйку – дапамажы прыродзе» – пад такім дэвізам прайшла ў яслях-садку №13 Смаргоні акцыя па зборы старых батарэек.

Педагогі зладзілі мерапрыемства для таго, каб фарміраваць у дзяцей і бацькоў экалагічную культуру.

Тэма экалагічнай сітуацыі актуальная ва ўсім свеце.  Хочацца бачыць месца, дзе мы нарадзіліся і жывем, дагледжаным і чыстым. Асабліва гэта актуальна ў Год малой радзімы. Вядома, што батарэйкі вельмі таксічныя і моцна забруджваюць навакольнае асяроддзе.

Дарослыя і дзеці, удзельнічалі ў акцыі па зборы батарэек, стараліся быць карыснымі і ўнесці свой уклад на карысць роднай зямлі.

Усяго за тыдзень сабралі больш за сотню розных батарэек, якія перадададуць на перапрацоўку.

Аказваецца, многія захоўваюць іх дома, што катэгарычна не дазваляецца рабіць.

Удзельнікам акцыі раздалі памяткі, каб кожны ўсвядоміў сябе часткай прыроды, паразважаў над экалагічнымі праблемамі.

Акцыя зацікавіла як дзяцей, так і бацькоў, прымусіла задумацца пра экалагічныя праблемы і іх вырашэнне.  Таму наш калектыў вырашыў зрабіць акцыю традыцыяй.

• Текст доступен на языке: Русский