Сумнік. Фота забяспеанае Ларысай Якавюк.

Прыборку ладзіць экалагічная актывістка з Вілейкі Ларыса Якавюк.

Сумнік канадскі называюць захопнікам тэрыторый. Гэтыя шматгадовыя жоўтыя кветкі вырастаюць да двухсот сантыметраў у вышыню.

Сумнік расце ці не ўкожным населеным пункце Беларусі на прысядзібных участках. Шмат яго і на могілках.

Радзіма сумніка – Паўночная Амерыка.

Карані расліны выдзяляюць рэчывы, якія перашкаджаюць росту іншых раслін. Гэта кветка – алерген. Яна дрэнна ўплывае на здароўе людзей, а рассейваецца вельмі хутка.

Калі сумнік пасяляецца на лугах, гэта мяняе структуру сенажаці. Ад расліны церпяць насякомыя, птушкі, дробныя жывёлы.

– Пакуль кветкі сумніка не зацвілі, можна скасіць яго, каб папярэдзіць далейшае распаўсюджванне па нашай тэрыторыі, – кажа Ларыса Якавюк.

Па яе словах, шмат сумніка расце ў цэнтры Вілейкі – на гарадскіх могілках.

Таму з суботу, 6 ліпеня, усіх неабыякавых людзей запрашаюць на барацьбу з сумнікам.

Сустрэча – у 10.00 на старых гарадскіх могілках (вуліца 1 Мая), каля цэнтральнага ўвахода.

З сабой узяць кухонны нож. Пальчаткі раздадуць на месцы.

Тэлефон для даведак:  +375 29 3355708.

Фільм аб небяспецы сумніка:

• Текст доступен на языке: Русский