Кіроўцу заціснула ў кузаве. На Ашмяншчыне выратавальнікі даставалі з машыны мужчыну

29 чэрвеня каля гадзіны ночы ў службу 101 Ашмянскага раёна дзяжурны хуткай медыцынскай дапамогі паведаміў, што патрэбная дапамога выратавальнікаў.

ДТЗ з удзелам легкавога аўтамабіля Opel Astra адбылося ў вёсцы Каменны Лог.

44-гадовага кіроўцу заціснула  элементамі кузава, якія дэфармаваліся падчас здарэння.

Выратавальнікі пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага інструмента дэблакавалі мужчыну і перадалі брыгадзе медработнікаў.

Расследаванне здарэння праводзяць супрацоўнікі ДАІ.

На месцы здарэння. Фота з сайта МНС

• Текст доступен на языке: Русский