Мужчына ўваліўся ў возера Свір і патануў

Здарэнне адбылося 14 чэрвеня ў вёсцы Старлыгі на Мядзельшчыне.

На возеры Свір адпачывала кампанія. Выпівалі.

У нейкі момант мужчына, 51-гадовы мясцовы жыхар, пайшоў да возера і зваліўся ў ваду.

Знаёмыя, што разам адпачывалі, змаглі дастаць яго. Аднак было ўжо позна. Мужчына памёр.

Пра гэта карэспандэнту расказаў начальнік Мядзельскай выратавальнай станцыі Дзмітры Дамшэль.

Па словах Дзмітрыя Леанідавіча, на сёння гэта адзінае здарэнне на Мядзельшчыне за сезон. А увогуле па Беларусі колькась патапленняў расце.

Па словах начальніка, 40% людзей тонуць у стане алкагольнага ап’янення.

• Текст доступен на языке: Русский