Гэтага шчанюка заюрали на ператрымку. Фота забяспечанае Аксанай Чыжыкавай-Кузьминой.

На фестывалі «Энергія маладосці», што ладзілі ў Вілейцы 29 чэрвеня, працавала група дапамогі бяздомным жывёлам.

– Мы збіраем корм для жывёл, а таксама грошы на іх утрыманне. Але галоўная наша задача – прыстроіць каго-небудзь з гадаванцаў, – расказала карэспандэнту валанцёр з Вілейкі Аксана Чыжыкава-Кузьміна.

Пляцоўка валанцёраў у гарадскім парку.

Некаторых жывёл валанцёры прывялі з сабой на фестываль, некаторыя – былі на здымках на фотасушцы.

Корм для жывёл.

За час фестывалю сабралі скрыню корма для катоў і сабак, а таксама сорак рублёў на іх утрыманне.

А вось прыстроіць пакуль нікога не атрымалася.

Некаторых шчанюкоў узялі на ператрымку самі валанцёры. Часовы гадаванец з’явіўся і ў Аксаны.

Сабачкі шукаюць гаспадароў.
У скарбонку накідалі сорак рублёў.

Фотаздымкі забяспечаныя Аксанай Чыжыкавай-Кузьміной.

• Текст доступен на языке: Русский