На месцы здарэння. Фота minobl.mvd.gov.by.

Снарад часоў Другой сусветнай вайны знайшла ў сябе на ўчастку жыхарка Маладзечна.

Пра знаходку жанчына паведаміла ў міліцыю. Званок на лінію «102» паступіў 26 чэрвеня каля 19 гадзін. На месца выехалі супрацоўнікі райаддзела.

34-гадовая гараджанка распавяла, што ў яе на падворку па вуліцы Заводскай займаліся ўладкаваннем каналізацыйнай сістэмы. Падчас правядзення земляных работ знайшлі прадмет, падобны да артылерыйскага снарада. Праваахоўнікі здагадку гаспадароў пацвердзілі.

Міліцыянер ахоўвалі  боепрыпас да прыезду спецыялістаў. Сапёры вайсковай часці 5448 вывезлі артэфакт ў бяспечнае месца паблізу вёскі Чарчонава і знішчылі.

Нагадаем, што гэта другі артэфакт часоў Другой сусветнай, знойдзены на Маладзечаншчыне за тыдзень.  Пра першы можна пачытаць тут.

• Текст доступен на языке: Русский