Фота firestock.ru.

12 ліпеня на базе Мядзельскай выратавальнай станцыі, на возеры Мястра, зладзяць абласныя спаборніцтвы па выратавальным шматбор’і сярод штатных работнікаў станцый і выратавальных пастоў.

Як раскзаў карэспандэнту начальнік Мядзельскай выратавальнай станцыі Дзмітры Дамшэль, з нашага рэгіёна ў спаборніцтвах паўдзельнічаюць выратавальнікі з Вілейкі, Мядзела і Нарачы.

Удзельнікі пакажуць сваё майстэрства ў чатырох конкурсах:

  • плаванне сто метраў з перашкодамі. На дыстанцыі трэба будзе паднырнуць чатыры разы
  • выратаванне манекена. Падплыць, схапіць і выцягнуць на бераг
  • падача выратавальнага круга
  • выратаванне манекена на лодцы

Для штатных супрацоўнікаў будзе яшчэ адзін конкурс – выезд катара па трывозе.

Заезд удзельнікаў – у 9.30. Пачатак спаборніцтваў – у 11.00.