Фота animalreader.ru.

Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што паводле Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства Рэспублікі Беларусь, ад другога ліпеня па 31 кастрычніка на Міншчыне можна лавіць сома звычайнага.

Але варта ведаць, што прамысловая мера сома звычайнага пры аматарскім рыбалоўстве складае не менш за 70 сантыметраў.

Рыбаловам-аматарам дазваляецца лоўля ў рыбалоўных угоддзях, за выключэннем прадастаўленых у арэнду (карыстанне), дзе арганізаванае платнае аматарскае рыбалоўства, не больш за 5 кілаграмаў рыбы на аднаго рыбалова ў суткі і \ адной рыбы, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме будзе перавышаць 5 кілаграма ці адной рыбы, вага якой перавышае 5 кілаграмаў.

Вінаватых у здабычы сома звычайнага з перавышэннем нормы вагі, а таксама менш прамысловай меры, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.

Калі шкода ад незаконнай лоўлі складзе сто і больш базавых велічынь, – да крымінальнай адказнасці.

 

• Текст доступен на языке: Русский