Догляд за расліннасцю, у тым ліку лугавымі, партэрным і звычайнымі газонамі, з’яўляецца часткай добраўпарадкавання гарадскога асяроддзя. А ва ўмовах загазаванасці горада 3-5 сантыметраў травы, што засталася пасля касьбы, дастаткова, каб не парушыць экалагічную сітуацыю. Пакос таксама адбіваецца на бяспецы гараджан.

Вясенне-летні перыяд супадае з сезоннай актыўнасцю кляшчоў, якія, насуперак распаўсюджанай памылцы, аддаюць перавагу сяліцца не на дрэвах, а ў хмызняках і траве. Таму асабліва прарослая трава можа прадстаўляць небяспеку для гараджан і іх гадаванцаў.

«Рэгіянальная газета» звязаліся з дырэктарам смаргонскага ЖРЭУ Марыяй Каравецкай, каб яна адказалі на самыя частыя пытанні пра пакос травы ў горадзе. Дырэктар адзначыла, што ЖРЭУ займаецца тэхабслугоўваннем жылых дамоў і добраўпарадкаваннем прыдамавых тэрыторый. А ЖКГ працуе непасрэдна ў горадзе: сочыць за касьбой травы на вуліцах, цэнтральных парках, бульварах.

Кожны горад дзеліцца на ўчасткі

Абсалютна кожны беларускі горад дзеліцца на ўчасткі, на якіх працуюць ЖРЭУ ці ЖКГ. А ў Маладзечне пакосам травы займаецца асобная арганізацыя – Зелянгас. У сталіцы за добраўпарадкаваннем сочыць Зелянбуд.

Пад наглядам смаргонскага ЖРЭУ – Усходні, Цэнтральны, Карані, ДОСы. У кожным мікрараёне ёсць майстэрні вытворчыя ўчасткі, за якія адказныя майстры ЖЭС. Над усімі ўчасткамі ёсць начальнік ЖЭС – Марыя Каравецкая.

Траву косяць па меры неабходнасці

Раней дзейнічала Пастанова №12, па якой пакос травы праводзіўся з мая па верасень не радзей двух разоў на месяц. Цяпер ніякіх нормаў няма, як і графіка пакосу травы.
Па словах Марыі Вікенцьеўны, пакос травы трэба праводзіць прыкладна раз у тры тыдні. Аднак усё будзе залежаць ад надвор’я: мікраклімату паветра, тэмпературы і вільготнасці.

– Аднойчы мы рыхтаваліся да семінара «Паўночны вектар», які праходзіў у 7-й школе ў Смаргоне. Была такая прыпарка, дождж. За два дні ўсё дзьмухаўцы падняліся, і мы касілі зноў. Ведаеце, усё залежыць ад умоў надвор’я, – расказвае Марыя Вікенцьеўна.

Як адбываецца пакос

Пакос праводзяць майстры. Яны карыстаюцца механізаванымі касілкамі, міні-трактарамі і ручнымі мота-косамі. Усё залежыць ад канкрэтнай тэрыторыі. Пасля траву прыбіраюць працоўныя па комплекснай уборцы.

Пакос травы на платнай аснове

Пакос травы праводзіцца на ўчастках і на платнай аснове. Для гэтага можна звязацца з мясцовым аддзяленнем ЖЭС і замовіць паслугу. Прэйскурант можа знаходзіцца на сайце арганізацыі або гэтае пытанне можна ўдакладніць непасрэдна па тэлефоне.