Адзін з майстроў па кіраванню Смаргонскай ДТСААФ 18 разоў прыцягваўся да адказнасці за парушэнне ПДР

Пракуратура Смаргонскага раёна праверыла выкананне патрабаванняў заканадаўства аб арганізацыі навучання кіраванню транспартнымі сродкамі ў Смаргонскай раённай «ДТСААФ».

У дзейнасці арганізацыі выявілі шматлікія факты: допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху без праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду, прыём на вучобу і заключэння дагавораў з грамадзянамі, якія не прайшлі абавязковае медыцынскі агляд, прыём на працу майстроў вытворчага навучання без папярэдняга медыцынскага агляду.

У ходзе праверкі ўсталявалі, што пры вырашэнні пытанняў аб прыёме на працу асоб адміністрацыя ўстановы не высвятлялі, ці валодаюць яны дастатковымі прафесійнымі навыкамі для навучання кандыдатаў у кіроўцы.

Кіраўніцтва аўташколы не звяртала ўвагі аб звестках пра колькасць прыцягненняў прэтэндэнтаў на пасаду майстра да адказнасці за парушэнні заканадаўства аб бяспецы дарожнага руху.

Высветлілася, што адзін з майстроў, якога прынялі на працу ў студзені 2019 годзе, 18 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне Правілаў дарожнага руху. Два правапарушэння ён здзейсніў у студзені гэтага года.

Іншага майстра аўташколы 8 разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, 2 апошніх разы – у чэрвені 2018 года i студзенi 2019 года.

Безадказнае стаўленне кіраўніцтва арганізацыі да бяспекі навучэнцаў спрыяла стварэнню ўмоў для неякаснага навучальнага працэсу, а ў далейшым можа прывесці да пагрозы жыцця і здароўя ўдзельнікаў дарожнага руху.

Па выніках праверкі пракурор раёна ўнёс старшыні Смаргонскай ДТСААФ прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, накіраванага на арганізацыю навучання ў аўташколах, а таксама прычын і ўмоў, якiя садзейнiчаюць iм.

• Текст доступен на языке: Русский