Фота blog.colourfulrebel.com

Мінула восем гадоў пасля апошняга фільма «Гары Потэр». В 2011-м на экранах кінатэатраў выйшаў «Гары Потэр: Дары смерці» з Дэніэлем Рэдкліфам у галоўнай ролі, які аказаўся не вельмі запатрабаваны ў сіквелах. Тым не менш, дзякуючы серыі «Фантастычныя звяры», чароўны свет захаваў сваю прысутнасць ў міравой поп-культуры.

Паводле крыніц, блізкіх да We Got This Covered, ёсць патэнцыял для развіцця далейшых гісторый магічнага сусвету «Гары Потэру».

Відавочна, кінастудыя «Уорнар Бразарс» знаходзіцца на ранняй стадыі распрацоўкі тэлевізійнага шоу «Гары Потэр» для іх будучага стрымінгавага сэрвісу. We Got This Covered паведамляе, што шоу будзе прыквелам да арыгінальнай серыі фільмаў.

Дэталі сюжэту дагэтуль не агалошваюцца, але чакаецца, што ў серыяле ўсе персанажы будуць новыя.

На жаль, гэта ўся інфармацыя, якая з’явілася ў сеціве на гэты час. Улічваючы, што ТВ-шоу знаходзіцца толькі ў працэсе распрацоўкі, дакладна невядома, калі будзе больш канкрэтыкі. Але гэта ўсё роўна добрая навіна для фанатаў сусвета Гары Потэра, якія чакаюць наступнага фільма «Фантастычных звяроў».

Выхад трэцяга фільму «Фантастычных звяроў» з Эдзі Рэдмэйнам у ролі магічнага заолага Скамандара адкладзены з лістапада 2020 года на лістапад 2021 год. Здымкі пачнуцца толькі наступнай вясной, таму навіны пра серыял па Гары Потэру павінны паявіцца прыкладна ў гэты час.

А што тычацца запланаванага серыялу «Гары Потэр»? We Got This Covered лічыць, што гэта будзе інтрыгуючай перспектывай. І таксама мае сэнс для студыі, улічваючы, што «Уорнар Бразарс» хоча канкураваць з «Нэтфлікс», «Дыснэй Плюс» і гэтак далей.

 

 

• Текст доступен на языке: ruРусский