Учора на святкаванні Дня вызвалення ў Мінску прысутнічаў маладзечанец Сяргей М.

Мужчына не назіраў трагічнага здарэння, калі аскепак ад салюта трапіў у горла жанчыне. Ён толькі бачыў шмат дыму і чуў, што з салютам нешта не так.

Пра гэта Сяргей расказаў «Рэгіянальнай газеце»:

– Адразу ўсё было вельмі прыгожа, шматколерна.

Пачуў залп, але ён прагучаў не зверху, а знізу. Потым пайшоў дым. Але ўсе падумалі, што так і трэба. Гэта было з аднаго боку Свіслачы.

З другога салют працягваўся яшчэ доўга. Мы падумалі, што на адным баку салют проста скончыўся. Панікі не было.

Пасля яшчэ доўга гулялі па вячэрнім горадзе, але пра здарэнне не чулі.

Пра ўсё даведаўся толькі дома. Прачытаў у інтэрнэце сёння раніцай.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский