У двары на Вялікім Гасцінцы аўтамабіль наехаў на раварыста-трэцякласніка

У Маладзечне 2 ліпеня каля 17:30 адбылося ДТЗ на двары дома 118 па Вялікім Гасцінцы.

39-гадовы мясцовы жыхар на Peugeot 407 наехаў на 9-гадовага раварыста, які выехаў на праезную частку з-за будынка электрашчытавой.

Трэцякласніка з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, ранамі і ўдарамі шпіталізавалі.

 

• Текст доступен на языке: Русский