У Мінску ад аскепка салюта загінула 64-гадовая жанчына

Падчас святочнага салюту ў Мінску адбылося надзвычайнае здарэнне.

Занадта нізка ўзарваліся некалькі залпаў салюту. Аскепак трубкі, з якой вылятае феерверк, трапіў у горла 64-гадовай глядачцы.

Медыкі аказвалі ёй дапамогу, але выратаваць жанчыну не ўдалося, яна памерла.

Па словах відавочцаў, яе рэанімавалі каля 30 хвілін.

Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы. Следчы камітэт паведамляе яшчэ пра некалькіх пацярпелых, аднак шпіталізацыя ім не спатрэбілася.

Міністэрства абароны выказала спачуванні сям’і загінулай і паабяцала аказаць неабходную дапамогу.

• Текст доступен на языке: Русский