Вілейскае вадасховішча. Фота аўтара.

Днямі з’явілася навіна пра тое, што Літва папрасіла Беларусь дапамагчы аднавіць узровень ракі Віліі (Нярыс), якая працякае па абодвух краінах, з-за рэзкага падзення ўзроўню ў выніку засухі.

Ля вытокаў Віліі знаходзіцца Вілейскае вадасховішча, таму ў Беларусі ёсць магчымасць дапамагчы суседняй краіне, лічыць Літва.

Мы звязаліся з Цэнтральным навукова-даследчым інстытутам комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў і спыталі ці сапраўды ў Беларусі ёсць такая  магчымасць.

Спецыялісты з аддзела маніторынга воднага кадастра паведамілі, што гэты год сапраўды малаводны. Стала менш вады ў рачных стоках.

– Усё тлумачыцца натуральнымі прычынамі, – кажа начальнік аддзела Уладзімір Карнееў. – Сёлетняя вясна была сухой. Рэкі не назапасілі патрэбнай колькасці вады. Істотна ніжэйшым стаў узровень вады ў Вілейскім вадасховішчы. Таму я не ўяўляю, з чаго мы зможам дапамагчы.

Дзе ж узяць вады, калі прырода не дае?

Адвод вады ў Вілейска-мінскую водную сістэму пакуль не змяніўся.

Малаводнасць, па словах спецыяліста, уласцівая сёлета большасці беларусіх рэк. І вінаваты ў гэтым не чалавек, а клімат.

• Текст доступен на языке: Русский