Фота vk.com/fcmolodechno

У гэтыя выхадныя нас чакаюць чатыры гульні з удзелам футбольных каманд Павілля.

Першая ліга

6 ліпеня, 17:00. Смалявічы, стадыён «Азёрны».

ФК «Смаргонь» працягвае змагацца з сапернікамі. У 13 туры смаргонцы сустрэнуцца з лепшай камандай Першай лігі ФК «Смалявічы».

Фота football.by

Другая ліга

6 ліпенЯ, 15:00. Івацэвічы, стыдыён «Кляноўка-арэна».

ФК «Маладзечна» пасля буйной перамогі ў апошнім туры паспрабуе зарабіць яшчэ тры ачкі. На гэты раз сапернікам маладзечанскіх футбалістаў будзе каманда з Івацэвічаў.

6 ліпеня, 16:00. Чысць, школьны стадыён.

Чысцінскі футбольны калектыў згуляе з «Горкамі» на дамашнім полі. У мінулым туры «Андэрдог» зарабіў яшчэ адну перамогу ў гэтым сезоне.

6 ліпеня, 17:00. Ашмяны, стадыён Фізкультурна-алімпійскага комплексу.

«Ашмяны-БДУФК» сустрэнецца з «Энергетыкам». «Ашмяны» на дадзены момант з’яўляюцца аднымі з лідэраў турнірнай табліцы Другой лігі.

Фота football.by

 

• Текст доступен на языке: Русский