Двайное забойства ў школе ў Стоўбцах: высветліліся новыя падрабязнасці

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы аб трагедыі ў сярэдняй школе №2 горада Стоўбцы, паведамляе прэс-служба СК.

Нагадаем, што 11 лютага дзесяцікласнік ударыў нажом настаўніцу гісторыі іграмадазнаўства і вучня 11-га класа, якія памерлі на месцы здарэння.

У ходзе расследавання адноўленая храналогія здарэння, адзначае СК.

Па дадзеных следства, абвінавачаны, кіруючыся хуліганскімі матывамі, перад забойствам нанёс удар малатком аднакласніку, параніўшы яго.

Затым нанёс настаўніцы нажом не менш за два ўдары. Выбег з кабінета і прычыніў нажавыя раненні двум аднакласнікам, якія спрабавалі яго затрымаць. Затым ён зайшоў у іншы кабінет і нанёс удары нажом вучню 11-класа.

Затым выйшаў у калідор, дзе пагражаў нажом намесніку дырэктара і настаўніку біялогіі, спусціўся ў вестыбюль, дзе пагражаў нажом аднакласніцы і падрапаў ім ёй шыю. Потым ён збег з месца здарэння.

Згодна з заключэннем комплекснай стацыянарнай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, праведзенай ГКСЭ, падлетак мог у поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Следчымі прад’яўлена абвінавачанне ў здзяйсненні наступных злачынстваў:

— забойства двух асоб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў (ч. 2 арт. 139);

— замах на забойства двух асоб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў (ч. 1 арт. 14 ч. 2 арт. 139);

— асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339).

Сваю віну падлетак прызнаў часткова. Раней ужытая да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе зняволення не змянялася.

Следчымі ў адрас Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўнесена прадстаўленне аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў, у якім, у тым ліку, адзначаны недахопы ў прафілактычнай рабоце. Па выніках яго разгляду прыняты комплекс мер па павышэнні ўзроўню грамадскай бяспекі ў навучальных установах вобласці.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

• Текст доступен на языке: Русский