Галоўны доктар Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы Уладзімір Мажэйка. Фота ostrovets.by

2 ліпеня галоўны доктар Астравецкай ЦРБ Уладзімір Мажэйка атрымаў навуковую ступень кандыдата медыцынскіх навук.

Мажэйка абараніў кандыдацкую па тэме «Тэлемедыцынскія тэхналогія пры арганізацыі першаснай медыцынскай дапамогі насельніцтву».

Уладзімір Мажэйка з’яўляецца першым і пакуль адзіным кандыдатам навук на Астравеччыне, які сваё вучонае званне пацвярджае там жа, дзе яго атрымаў – ў Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы.

Мажэйка – галоўны доктар цэнтральнай раённай бальніцы з мінулага года. Да гэтага ён працаваў хірургам і намеснікам галоўнага доктара.

Дыплом Уладзіміра Мажэйка, які пацвярджавае яго кандыдацкую ступень. Фота ostrovets.by

• Текст доступен на языке: Русский