3 ліпеня на канале АНТ паказалі гала-канцэрт «Нашы песні – наша жыццё». На ім прагучала песня «Родны мой горад» на словы паэта Уладзіміра Някляева. Але ў тэлеверсіі яе аўтарам быў названы іншы чалавек. На сітуацыю звярнуў увагу карыстальнік Фэйсбука Вадзім Мінчук.

Словы да песні напісаў Уладзімір Някляеў, музыку – Васіль Раінчык. Аднак у тытрах указалі, што Раінчык напісаў і словы, і музыку да песні.

Скрыншот са старонкі Вадзіма Мінчука ў фэйсбуку.

– Не сёння яно пачалося, – падзяліўся з намі Уладзімір Някляеў. – Але калі раней пісалася: «Музыка Васіля Раінчыка»,  а вершаў у песні нібы й няма, што ж…Я разумеў, што магу нашкодзіць колішняму сябру, сааўтару. Таму як бы не
заўважаў.

А тым больш, як Эдуард Ханок, не звяртаўся ў суд, хоць гэта
прысваенне аўтарскіх правоў.

Але для мяне гэта горш за прысваенне аўтарства, тое, што ніякаму суду не разгледзець. Гэта здрада. Здрада маладосці, творчасці, сяброўству… Усяму таму, што некалі мы разам зрабілі. Пра такое казаць для самога балюча, падсумаваў паэт.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский