Фота vk.com/belarusbasket

19-23 чэрвеня амерыканскія спецыялісты займаліся з маладымі беларускімі баскетбалістамі ў рамках праграмы Дзяржаўнага дэпартамента ЗША па культурна-спартыўнаму абмену.

У рамках гэтай праграмы ў мінулым снежні беларускія трэнеры праходзілі трэнінг на тэрыторыі Злучаных Штатаў. «Крок у будучыню» – працяг праграмы супрацоўніцтва Беларускай федэрацыі баскетбола з амерыканскімі калегамі.

Галоўнымі лектарамі лагера сталі спецыялісты Крыс Дыял і Юсцін Бэры, якія прадстаўляюць арганізацыю «Баскетбольная амбасада». Склад гульцоў-удзельнікаў праекту быў сфармаваны галоўнымі трэнерамі зборных Беларусі ва ўзроставай катэгорыі да 14 гадоў – Эдуардам Кеменам і Вікторыяй Дацун.

У лагер былі запрошаны сем галоўных трэнераў-пераможцаў ДЮБЛ сезону 2018-2019 і тры маладыя спецыялісты, якія праявілі сябе па выніках года і рэкамендаваныя Галоўнай судзейскай калегіяй лігі.

Мерапрыемства прайшло ў Валожыне на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу.