Рака Валожынка. Фота Аксаны Ярашонак.

«У наступныя дні надвор’е будуць вызначаць атмасферныя франты і прахалодныя паветраныя масы з Балтыйскага мора. Тэмпература будзе на 3-5 градусаў ніжэй за кліматычную норму», — сказалі БелТА ў Белгідрамеце.

У пятніцу — кароткачасовыя дажджы. Днём у некаторых раёнах навальніцы і моцны парывісты вецер. Ноччу + 6-12, месцамі + 13-14. Днём – + 13—19. У Мінску каля +14.

У суботу таксама пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Захаваецца парывісты вецер. Днём + 17-23, у паўночна-ўсходніх раёнах — + 14-16. У Мінску – + 16—18.

У нядзелю, 7 ліпеня, днём будзе ад +14 па поўначы да +25 градусаў па поўдні.