У Мясаце – дарожна-транспартнае здарэнне. Як паведамілі «Рэгіянальнай газеце» відавочцы, на пешаходным пераходзе збілі двух чалавек з роварам. 

Ёсць звесткі, што адзін чалавек загінуў.

«Цела жанчыны ляжала ля перахода нерухома. У баку мужчына ўвесь у крыві, але, здаецца, таксама ў непрытомнасці. Ровар змяты. Легкавік (Renault Mégane – РГ) пабіты ўвесь са знакам 70», — напісаў на форуме Onliner карыстальнік пад нікам kazachok.

На дадзены момант на месцы здарэння працуе ДАІ. Рух абмежаваны.

Upd: у аператыўна-дзяжурнай службе Маладзечанскага РАУС не змаглі пракаментаваць здарэнне сёння. Тым часам у суполцы «Молодечно LIVE» былі апублікаваныя фота з месца здарэння.

• Текст доступен на языке: Русский