Фота: «Наша Ніва»

Пра гэта паведамілі падпісанты маладзечанскіх суполак УКантакце.

«Раніцай (5 ліпеня — РГ) у другой бальніцы пацыент забіў кіроўцу хуткай. У 7:30 па выкліку ў бальніцу прывезлі чалавека пасля эпілептычнага прыпадку. Калі яго паспрабавалі вывесці з хуткай, ён пачаў супраціўляцца. На дапамогу ўрачам прыйшоў кіроўца, але пацыент раптам ударыў яго нагой па галаве, ад гэтага ўдару кіроўца памёр на месцы», – паведамляе «Типичное Молодечно».

«Наша Ніва» называе імя загінулага кіроўцы: Сяргей Ш.

«На просьбу выйсці з машыны кіроўца атрымаў удар, — распавяла выданню пляменніца загінулага Алена. — Як так атрымалася, што ён загінуў, я не ведаю. Заключэння аб смерці пакуль няма».

Па словах Алены, пацыента затрымала міліцыя. Ці быў ён п’яны, свядома ўдарыў кіроўцу ці выпадкова — высвятляецца.

Па звестках «Нашай Нівы», цяпер пацыент пад вартай.

• Текст доступен на языке: Русский