На Урале сёння ўзарваўся бензавоз, на цыстэрне якога ехалі 10 чалавек, паведамляе «Эхо Москвы». Загінулі 4 чалавекі.

У пракуратуры і паліцыі іх называюць турыстамі, але па звестках сайта «Екатеринбург онлайн», гэта маглі быць удзельнікі марафона.

Двое турыстаў папрасілі вадзіцеля безавоза падкінуць іх да трасы. Па дарозе аўтамашыну спынілі яшчэ восем турыстаў, якім кіроўца дазволіў сесці на цыстэрну. Пра гэта расказвае «Медуза».

У бензавоза адмовілі тармазы, ён з’ехаў у кювет, перакуліўся і загарэўся. Загінулі чатыры чалавекі, сямёра пацярпелі. Па дадзеных паліцыі шафёр быў п’яны.

 

• Текст доступен на языке: Русский