Фота ostrovets.by

Каманда з Астраўца перамагла ў другім этапе міжрэгіянальнага мота-конкурсу.

«Змейка» на праверку навыкаў кіравання, эстафета на матацыклах і без іх, конкурс на самае хуткае штурханне напарніка па камандзе, які сядзіць на заглушаным двухколавым кані, заданні на шпаркасць, кемлівасць, спрыт і асцярожнасць – каманды змаглі паказаць усё, на што яны здольныя.

На практычным этапе конкурсу «Байкер-2019» быў узнагароджаны пераможца інтэрнэт-галасавання, якое адбывалася на старонках газеты «Астравецкая праўда» ў сацыяльных сетках.

Найбольшую колькасць лайкаў набрала каманда «Мотасуполка Навагрудак». Прыз за самую арыгінальную назву атрымала ашмянская каманда «Гарачыя суппорта».

Смаргонцам зусім крыху не хапіла да трэцяга месца, на якім заглушыла маторы ашмянская каманда.

На другое месца заехала, дзякуючы перамозе ў дадатковым конкурсе на самую павольную язду, каманда Навагрудка.

Першае месца засталося за астравецкімі байкерамі.

Каманда з Ашмянаў – «Гарачыя суппорта». Фота ostrovets.by
Каманда са Смаргоні – One road. Фота ostrovets.by
Каманда з Астраўца – Way P-52. Фота ostrovets.by