Калі прыехалі выратавальнікі, летняя кухня ў вёсцы Галянова дагарала

Пра пажар паведамілі пятага ліпеня каля 14.00. 

Сказалі, што нешта гарыць у вёсцы Галянова Куранецкага сельсавета.

Калі выратавальнікі прыехалі на месца, у адным з двароў дагарала летняя кухня.Па словах гаспадара, у будынку гатавалі ежу для свойскай жывёлы.

Падчас пажару гаспадар быў дома. Калі ён у нейкі момант выйшаў з хаты, убачыў, што з-пад даха летняй кухні ідзе дым і вырываюцца языкі полымя.

Спачатку мужчына спрабаваў тушыць сам вадой са шланга. Калі ж зразумеў, што не атрымліваецца, выклікаў спецыялістаў.

Пубудова згарэла цалкам.

Па папярэдняй прычыне, пажар здарыўся з-за печкі, што палілася ў летняй кухні, расказаў старшы інспектар нагляду і прафілактыкі Дзмітры Кляшняк.

• Текст доступен на языке: Русский