На Маладзечаншчыне знайшлі плантацыі маку і канопляў

Каля 55 квадратных метраў з пасевамі маку і канопляў знішчылі праваахоўнікі ў Маладзечанскім раёне. Тут рэалізуюць спецаперацыю «Мак».

Дзве макавыя і адну канапляную пляцоўкі знайшлі і знішчылі на прысядзібных участках у жыхароў Маладзечанскага раёна.

У дачыненні да гаспадароў плантацый наркасыравіны склалі адміністрацыйныя пратаколы па арт. 16.1 Каап Рэспублікі Беларусь.

Небяспечныя зараснікі на Маладзечаншчыне. Фота з сайта УУС Мінаблвыканкама.

За пасеў або вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін прадугледжаныя папярэджанне альбо штраф да 510 рублёў.

Шмат дзікарослага маку супрацоўнікі РАУС знайшлі каля Лебедзева. Плантацыі агульнай плошчай каля 44 метраў квадратных раскінуліся на вясковых пустках.

За месяц правядзення аперацыі «Мак» у рэгіёне агульная вага знішчаных культур склала 14,2 кілаграма. Працу працягваюць.