На Мядзельшчыне затрымалі падводных рыбакоў-парушальнікаў

Работнікі мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ад 16 чэрвеня па 6 ліпеня ўстанавілі  на возеры Мядзельскае два правапарушэнні.

Парушальнікі хацелі незаконна здыбыць рыбу падчас падводнага палявання.

За такое парушэне прадугледжаная адказнасць – штраф ад 510 да 1275 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад здабычы рыбы або без канфіскацыі.

Варта яшчэ раз нагадаць грамадзянам, што на тэрыторыі Мядзельскага раёна падводнае паляванне дазваляюць толькі на азёрах Воўчын і Рудакова.

Трэба мець дазвол на падводнае паляванне, пазначаны ў пуцёўцы на платнае рыбалоўства.

Пра ўсіх выпадках парушэння прыродаахоўнага заканадаўства просьба паведамляць па тэлефоне 8 01797 50740 у Мядзельскім міжраённую інспекцыю альбо на тэлефон даверу Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь – 8 017 39 00000, або на тэлефон 102.

Уся атрыманая інфармацыя ў абавязковым парадку будзе праверана.