Фота vk.com/obfc_by

Чарговы агляд футбольных гульняў каманд Павілля ад «Рэгіянальнай газеты».

Першая ліга

«Смаргонь» адправілася на выхадных у Смалявічы да лідэра Першай лігі. Сморгонцы не вельмі ўдала пачалі чэмпіянат цяперашняга сезону, а на дадзены момант знаходзяцца на перадапошнім месцы ў турнірнай табліцы.

Выяздная сустрэча са «Смалявічамі» завяршылася мінімальнай паразай з лікам 1:0. Гол забіў Аляксей Вакуліч.

Фота суполкі vk.com/belarus_league2

Другая ліга

У Другой лізе гуляюць тры каманды з рэгіёну Павілля: чысцінскі «Андэрдог», «Ашмяны-БДУФК» і ФК «Маладзечна».

ФК «Маладзечна» завяршыў гэтую футбольную суботу паразай ад Івацэвічаў з лікам 3:0. Аўтары галоў: Юры Ліцкевіч, Антон Дзямкоў, Дзмітры Пятроўскі. Маладзечанская каманда знаходзіцца на шостым месцы турнірнай табліцы.

Чысцінскі «Андэрдог» адзначыў буйную перамогу над «Горкамі» 6:0. Галы забілі: Мікіта Мятліцкі (з пенальці), Аляксей Кашэўскі, Дзяніс Галацукаў, Аляксей Бялевіч, Аляксей Кашэўскі, Максім Чыжэўскі. «Андэрдог» цяпер на чацвёртым месцы.

«Ашмяны-БДУФК» зноў дамагаюцца перамогі. Гэтым разам ашмянцы перамаглі «Энергетык» з лікам 4:0. Арсень Канцедайлаў, Дзяніс Хадаронак, Аляксей Маліноўскі, Яўген Пракопчык забілі за ашмянскую каманду ў гэтым матчы. Такім чынам, «Ашмяны-БДУФК» займаюць другое месца ў чэмпіянаце.

Фота суполкі vk.com/belarus_league3

• Текст доступен на языке: Русский