Каля Гарадка Маладзечанскага раёна пашкодзілі помнік ахвярам Халакосту

Каля Гарадка, што ў Маладзечанскім раёне, пашкодзілі помнік забітым яўрэям падчас Другой сусветнай вайны. 

Аб гэтым “Рэгіянальнай газеце” паведаміў Аляксей Жахавец, які і знайшоў пашкоджаны помнік.

– Учора з дзяўчынай ехалі міма гэтага помніка. Выйшлі з машыны, гляджу, а помнік павернуты. Я падышоў да агароджы, паправіў яго. Сёння схадзіў у міліцыю.

Па словах Жахаўца, вецер не мог такім чынам пашкодзіць помнік. І, на яго думку, гэта нехта зрабіў наўмысна.

 –  Помнік стаіць на загваздцы, яго трэба круціць. я моцна пастараўся, каб вярнуць усё на месца.

У такім стане Аляксей Жахавец знайшоў помнік.
А вось так ён павінен выглядаць.