Аварыя здарылася пятага ліпеня каля 17.20.
Маладзечанскія следчыя ўстанаўліваюць абставіны здарэння.
Як расказала карэспандэнту афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, аварыя здарыласяна аўтадарозе Мінск-Маладзечна-Нарач.
50-гадовы кіроўца, жыхар Маладзечанскага раёна, на аўтамабілі «Рэно» каля вёскі Мясата на нерэгулюемым пешаходным пераходзе наехаў на сямейную пару.
У выніку 49-гадовая жонка загінула на месцы. 54-гадовага мужа забралі ў цяжкім стане ў бальніцу.
Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека».
Па папярэдніх дадзеных кіроўца быў цвярозы.
• Текст доступен на языке: Русский