Скрыншот з відэазвароту Уладзіміра Зяленскага.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў відэазварот да украінцаў і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Зварот апублікаваны на афіцыйным сайце прэзідэнта Украіны.

— Мы — не табар. Нас не трэба дзяліць. Зараз вамі проста маніпулююць палітыкі, якія дужа хочуць патрапіць у парламент. Розніца паміж імі адна: «первые будут грабить, а другі будуть грабувати», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны таксама назваў ідэю правядзення тэлемаста паміж расійскім тэлеканалам «Россия 24» і украінскім «NewsOne», які быў праанансаваны днямі, небяспечным піяр-ходам перад парламенцкімі выбарамі ва Украіне.

Таксама Зяленскі звярнуўся да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

— Трэба пагаварыць? Трэба. Давайце. Абмяркуем, чый Крым і каго там няма на Данбасе, — сказаў Зяленскі. — Кампанію для размовы прапаную наступную: я, вы, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, прэм’ер Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, канцлер ФРГ Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

— Месца? Думаю, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка з задавальненнем прыме нас з вамі ў Мінску, – заявіў Уладзімір Зяленскі.

У Крамлі адзначылі, што мусяць уважліва пазнаёміцца з прапановай Зяленскага, адзначае Інтэрфакс.