60-гадовы кіроўца аўтобуса Валожын–Мінск памёр за стырном

Здарэнне адбылося 9 ліпеня паблізу гарадскога пасёлка Ракаў.

Кіроўцу рэйсавага аўтобуса Валожын-Мінск раптам стала блага за рулём, ён з’ехаў на ўзбочыну і ўрэзаўся ў дрэва.

«60-гадовы кіроўца нашага аўтапарка памёр за стырном. Праблемы з сэрцам. Раніцай кіроўца прайшоў медагляд, усё было нармальна», — расказала «Нашай Ніве» дыспетчар валожынскай аўтастанцыі.

Іван Станкевіч сёлета трапіў на Дошку гонару Валожынскага раёна як лепшы работнік аўтатранспарту.