На ЦТ у Маладзечне. Фота Настассі Уткінай.

Сёлета не было выпадкаў, каб нехта здаў адразу тры цэнтралізаваныя тэсціраванні на 100 балаў. Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

«Такога не было і летась. Ні тры ЦТ, ні тым больш чатыры ніхто на максімум не здаў», — сказаў Міксюк.

У эфіры канала АНТ ён удакладніў, што 325 чалавек здолелі набраць 100 балаў, з іх 12 — па двух прадметах.

А агулам сярэднія балы ў параўнанні з тым годам выраслі ў паўтара-два разы (праз змену сістэмы падліку балаў).

Таксама вядома, што сёлета больш за палову абітурыентаў адказала менш як на 10 пытанняў тэста. 

• Текст доступен на языке: Русский