Ад 15 да 28 ліпеня мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак» ладзіць археалагічныя раскопы ў Крэве.

Кіраўнік работ падчас летніка Алег Дзярновіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Пражыванне: намётавы гарадок. Бясплатнае харчаванне. Культурніцкая праграма. Кожнаму валанцёру – фірмовая майка ад фонду на памяць.

Для ўдзелу неабходна запоўніць па спасылцы анкету валанцёра Крэва-2019.

На сёлетніх раскопках у Крэве будуць даследаваць старажытнае селішча. Запрашаюць далучацца

• Текст доступен на языке: ruРусский