Фота sputnik.by

У сувязі з рамонтам чыгуначнага моста на станцыі Уша з 8 ліпеня да 12 (да 14:00 гадзін) ліпеня ў графіку руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа на ўчастку Мінск – Маладзечна ўнесены істотныя змены.

Некаторыя цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа адпраўленнем са станцыі Мінск-Пасажырскі будуць рухацца да станцыі Уша і назад.

Перавозка пасажыраў паміж Ушой і Маладзечнам будзе ажыццяўляцца аўтобусамі па чыгуначных квітках без заезду на станцыі «Мясата», «Татаршчызна», «Крыніца», «Селівонаўка», «Фестывальны».

Расклад руху можно паглядзець на афійным сайце Беларускай чыгункі.

• Текст доступен на языке: Русский