Вілейскі РАУС шукае зніклага без вестак мужчыну

Вілейскі РАУС шукае прапаўшага без вестак Леаніда Леанідавіча Макарчыка, 1986 года нараджэння. 1 ліпеня Макарчык з’ехаў з дому ў Вілейку, яго месцазнаходжанне да цяперашняга часу невядомае.

Леанід Леанідавіч Макарчык

Прыкметы: на выгляд 35 гадоў, рост 160-165 см, сярэдняга целаскладу, валасы прамыя светла-русыя, коратка стрыжаныя, вочы блакітныя, памер абутку 41.

Асаблівыя прыкметы: на левым перадплеччы татуіроўка неўстаноўленага ўзору. Мае шкодныя звычкі – злоўжывае спіртнымі напоямі, курыць.

Быў апрануты: спартыўная куртка цёмнага колеру з чырвонымі ўстаўкамі, футболка бірузовага колеру, джынсы сіняга колеру, красоўкі чорнага колеру.

Вілейскі РАУС просіць грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне Леаніда Макарчыка, паведаміць па тэлефонах: 8 (01771) 5-26-02, 8 (029) 380-82-28 або па тэлефоне 102.