Бакас. Фота youtube.com.

Ад 11 ліпеня па 8 жніўня адкрываецца сезон палявання на бакаса.

Паляваць дазволена ў светлы час сутак ружэйным спосабам з падыходу толькі з паляўнічымі сабакамі (лягавымі, спаніэлямі, ратвелерамі) з гладкаствольнай паляўнічай зброяй з выкарыстаннем патронаў са шротам. З адным сабакам могуць паляваць да трох паляўнічых.

Таксама дазваляюць безружэйнае паляванне з дапамогай лоўчых птушак

Нагадваем, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за незаконнае паляванне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, а пры нанясенні шкоды навакольнага асяроддзі звыш ста базавых велічынь – крымінальная адказнасць.

 

• Текст доступен на языке: Русский