Падрабязнасці ўчарашняга ДТЗ у Валожыне: кіроўца памёр, трое пасажыраў атрымалі траўмы

Учора, 9 ліпеня, за рулём памёр кіроўца аўтобуса.

На сайце УУС Мінаблвыканкама з’явіліся падрабязнасці здарэння.

Каля гадзіны дня 61-гадоваму кіроўцу рэйсавага аўтобуса па папярэдняй інфармацыі стала дрэнна.

Аўтобус з’ехаў ў кювет і ўрэзаўся ў дрэва.

На месцы здарэння. Фота УУС Мінаблвыканкама.

Кіроўца памёр. З траўмамі забралі ў бальніцу пасажыраў: 85-гадовую жанчыну, 70-гадовага мужчыну і 23-гадовага мужчыну (яго пасля  медыцынскай дапамогі адпусцілі дадому).

Адпаведныя службы высвятляюць прычыну смерці кіроўцы. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, следчыя, эксперты.

• Текст доступен на языке: Русский