Здарэнне адбылося 2 ліпеня каля 17:30.

Кіроўца “Пежо  407” жыхар Маладзечна 1980 года ехаў па дваравой тэрыторыі дома 118 па Вялікім Гасцінцы.

У гэты момант з-за будынка выехаў раварыст 2009 года нараджэння. Аўтамабіль сутыкнуўся з роварам. у выніку веласіпедыст атрымаў цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.

Хлопчыка шпіталізавалі ў рэанімацыю.

Яшчэ адна аварыя адбылася 5 ліпеня каля 17:20.

Кіроўца “Рэно Меган”, жыхар Маладзечанскага раёна 1969 года ехаў па дарозе Мінск-Маладзечна-Нарач у бок Маладзечна.

На 63-м кіламетры дарогу пераходзілі па нерэгулюемым пешаходным пераходзе пешаходы. Вадзіцель на іх наехаў.

У выніку здарэння пешаход 1969 года нараджэння загінуў на месцы. Пешаход 1965 года нарадждэння з цялеснымі пашкоджаннямі рознй ступені цяжкасці шпіталізаваны ў рэанімацыю.

• Текст доступен на языке: Русский