Конкурс "Змейка". Фота Вольгі Хацяновіч.

На аўтастаянцы каля цэнтральнай раённай бальніцы ў Астраўцы правялі другі этап міжрэгіянальнага мотоконкурса «Байкер-2019».

На спаборніцтвы сабраліся каманды з Астраўца – Way P-52, Смаргоні – One road, Ашмян – «Гарачыя суппарты» і Наваградка – «Мотасупольнасць Наваградак».

Конкурс “Штурхальнікі”.

«Змейка» на праверку навыкаў кіравання, эстафета на матацыклах і без іх, конкурс на самае хуткае штурханне напарніка па камандзе, заданні на хуткасць, кемлівасць, спрыт і асцярожнасць – каманды паказалі усё, на што яны здольныя.

Смаргонцам крыху не хапіла да трэцяй прыступкі п’едэстала. У выніку трэцімі сталі ашмянцы.

На другім месцы – каманда Наваградка. На першым – астраўчане.

• Текст доступен на языке: ruРусский