У Маладзечанскім парку. Фота Аксаны Ярашонак.

«У наступныя дні на тэрыторыю Беларусі працягне паступаць паветраная маса з поўначы Еўропы, таму разлічваць на цяпло не прыходзіцца.

Тэмпература будзе на 3-5 градусаў ніжэй за кліматычную норму, але на выходных дажджоў будзе менш», – сказалі БелТА ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 12 ліпеня, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах з навальніцамі. Днём — +16—22. У Мінску +17-19

У суботу днём у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Удзень – 16-23 цяпла. У Мінску – + 18—20

У нядзелю, 14 ліпеня, не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў, днём у асобных раёнах навальніцы. Удзень – 15-22 цяпла. У Мінску – + 18—20

У панядзелак, 15 ліпеня, таксама + 16-23 градусы.

• Текст доступен на языке: ruРусский