Такія стравы прапаноўвалі пакаштаваць на першым фэсце. Фота аўтара.

Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» расказала старшыня вілейскага таварыства «ЗОВіК» Таццяна Цітуленка.

Фэст па традыцыі зладзяць на беразе Вілейскага вадасховішча 17 жніўня. У прыярытэце будзе экалагічная тэматыка.

Вядома, што кожны сельвыканкам на свяце прадставіць сваё падвор’е.

А яшчэ арганізатары збіраюць прапановы ад вілейчукоў – пажаданні таго, што б яны хацелі бачыць на фэсце.

Па словах Таццяны Цітуленкі ўжо ёсць шмат цікавых ідэй. Але пакуль арганізатары трымаюць іх у сакрэце.

Калі ў вас ёсць ідэі, пішыце на zovik.by@tut.by.