У рэанімацыі памёр кіроўца-маладзечанец, што трапіў у ДТЗ пад Мінскам (Фота аварыі)

У рэанімацыйным аддзяленні ў бальніцы 10 ліпеня каля 11:40 памёр 55-гадовы маладзечанец, які атрымаў раней траўмы ў ДТЗ.

Аварыя адбылася чацвёртага ліпеня каля васьмі раніцы на 34 кіламетры аўтадарогі Н-9031 «Калодзішчы-Заслаўе» у рысе горада Заслаўе.

56-гадовы жыхар Мінскага раёна на Toyota Camry, рухаючыся ў напрамку Заслаўя, выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там ён сутыкнуўся з аўтамашынай Kia Sephia, што ехала насустрач. Машынай кіраваў 55-гадовы жыхар Маладзечна.

Кіроўца Kia атрымаў шматлікія пераломы. Праз шэсць дзён праз ён памёр у бальніцы.

Кіроўца Toyota не пацярпеў. Дарэчы, раней ён 35 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР.

Фота з месца здарэння – з сайта УУС Мінаблвыканкама.