Фота activekids.com

На гэтым тыдні ў Астраўцы пройдзе міні-футбольны турнір.

Кубак Астравецкага раёна па футболе правядуць 21 ліпеня 2019 года на базе АСК «Стадыён».

Прыезд і рэгістрацыя каманд да 9-30. Адкрыццё і правядзенне спаборніцтваў: 10-00.

Для ўдзелу ў Кубку Астравецкага раёна па футболе, дапускаюцца каманды, якія прадстаўляюць калектывы фізічнай культуры сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, прадпрыемстваў, арганізацый Астравецкага раёна, зборныя каманд. Склад каманды: 8 чалавек + 1 трэнер прадстаўнік.

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў абавязаны прайсці медыцынскае абследаванне і мець допуск да спаборніцтваў (даведку аб стане здароўя), завераны подпісам і пячаткай доктара, пячаткай лячэбна-прафілактычнай установы.

Даведкі па тэлефонах: +375447404043, 79-9-32.