Фота vk.com/grodnogai

Інцыдэнт адбыўся ў ноч з суботы на нядзелю.

Прыкладна ў 2.10 на другім кіламетры аўтадарогі Лоша-Рымуні Астравецкага раёна 20-гадовы жыхар пасёлка Гудагай, кіруючы аўтамабілем «Опель Вектра», на закругленні дарогі направа не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы па ходзе руху кювет і перакуліўся.

– Як мяркуюць, кіроўца рамянём бяспекі прышпілены не быў. Яго 19-гадовы прыяцель знаходзіўся на пасажырскім сядзенні быў прышпілены рамянём бяспекі, – паведамілі ў ДАІ рэгіёну.

Прычыны ДТЗ і іншыя акалічнасці будуць устаноўлены ў ходзе праверкі.

Фота vk.com/grodnogai